РБК: Крэмль вырашыў перанесці парад 9 траўня

У Крамлі прынята рашэнне не праводзіць парад Перамогі 9 траўня. Пра гэта паведамілі РБК тры крыніцы, блізкія да адміністрацыі прэзідэнта РФ, і суразмоўца, блізкі да Мінабароны.

Афіцыйна аб пераносе парада Перамогі ў Маскве плануецца паведаміць да канца гэтага тыдня. Чакаецца, што з адпаведным заявай можа выступіць асабіста Уладзімір Пуцін, удакладнілі дзве блізкія да Крамля крыніцы РБК. Па словах аднаго з суразмоўцаў, аб пераносе можа быць абвешчана ў чацвер, 16 красавіка, на пасяджэнні Савету бяспекі.

Раней расейскія ветэранскія арганізацыі папрасілі адкласці правядзенне параду Перамогі 9 траўня ў Маскве праз сітуацыю з каронавірусам.

Ветэраны папрасілі Пуціна адкласці парад Перамогі

Нагадаем, напрыканцы сакавіка Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што ў Беларусі, нягледзячы на каронавірус, ніякія мерапрыемствы да 75-гадовага юбілею перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адмяняцца не будуць. У Мінабароны Беларусі заявілі, што парад да 75-годзя Дня Перамогі пройдзе ў «традыцыйным фармаце». Плануецца, што ў парадзе прымуць удзел расейскія і кітайскія вайскоўцы.

Уладзімір Макей наконт параду 9 траўня: Рашэнне будзе прымацца бліжэй да даты

ІІ belsat.eu

Hавiны