Рассельгаснагляд не будзе ўводзіць забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі, што планавалася на 15 сакавіка. На наступным тыдні спецыялісты службы правядуць інспекцыю беларускіх прадпрыемстваў.
«Рассельгаснагляд прыняў рашэнне не ўводзіць з заўтрашняга дня забарону на ўвоз малочнай сыравіны з тэрыторыі Беларусі. Разам з тым, на будучым тыдні служба правядзе інспекцыі беларускіх прадпрыемстваў, якія пастаўляюць малочную прадукцыю на тэрыторыю Расеі на прадмет захавання расейскіх патрабаванняў і нормаў», – паведаміла журналістам афіцыйны прадстаўнік Рассельгаснагляду Юлія Мелано.
Расейскі бок не патлумачыў сваё рашэнне.
Разам з тым, Рассельгаснагляд можа на наступным тыдні ўвесці забарону на пастаўкі беларускіх таматаў у сувязі з рээкспартам.
«Рассельгаснагляд разглядае пытанне ўвядзення абмежаванняў на пастаўкі з тэрыторыі Беларусі таматаў па прычыне сур’ёзнага павелічэння абʼёму паставак» санкцыйных «прадукцыі (у прыватнасці таматаў) з тэрыторыі гэтай дзяржавы», – сказала яна, адзначыўшы, што канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.
Па словах Мелано, на расейска-беларускай мяжы толькі ў перыяд з 7 па 13 сакавіка затрыманыя 12 аўтатранспартных сродкаў з таматамі, забароненымі ў Расеі.
ІІ, belsat.eu, паводле ТАСС