Арбітражны суд Яраслаўскай вобласці прыняў да вытворчасці пазоў заводу «Автодизель» да «Гомсельмаш». Сума пазову – 98 310 987 расейскіх рублёў (каля $ 1 550 000), піша гомельскае выданне «Сильные новости».
Гаворка ідзе пра запазычанасць па дамове перад яраслаўскімі маторабудаўнікамі, якую партнёры падпісалі яшчэ ў 2013 годзе.
Першае паседжанне па справе «Гомсельмашу» прызначанае на 17 сакавіка. Да гэтага часу бакі абавязаныя прадставіць суду неабходныя дакументы: пазоўнік – падрабязны разлік фінансавых прэтэнзіяў, адказчык – пісьмовы адказ на пазоў.
ЮВ belsat.eu