Расейскія выданні выйшлі з аднолькавымі вокладкамі дзеля падтрымання Галунова


Першыя старонкі выданняў «Ведомости», «Коммерсантъ» і РБК упершыню выйшлі ў адзінай стылістыцы. У супольнай заяве галоўных медыяў падкрэсліваецца, што аб’ектыўнае расследаванне справы Галунова важнае для ўсяго расейскага грамадства.

Агульная заява выданняў агучваецца на старонцы выдання «Ведомости».

Фота: vedomosti.ru

«Мы вітаем выбар судом больш адэкватнай, чым зняволенне ў СІЗА, меры стрымання Івану Галунову.

Разам з тым мы не лічым агучаныя следствам доказы вінаватасці Івана Галунова пераканаўчымі, а абставіны яго затрымання выклікаюць вялікія сумневы ў тым, што пры правядзенні следчых дзеянняў не было парушана заканадаўства.

Фота: vedomosti.ru

Мы не выключаем, што затрыманне і наступны арышт Галунова звязаны з яго прафесійнай дзейнасцю.

Мы патрабуем дэталёвага правярання дзеянняў супрацоўнікаў МУС, якія маюць дачыненне да затрымання Івана Галунова, на адпаведнасць заканадаўству і настойваем на прадстаўленні звестак гэтай праверкі сродкам масавай інфармацыі.

Фота: vedomosti.ru

Мы чакаем ад праваахоўных органаў няўхільнага выканання закона і патрабуем максімальнай празрыстасці пры правядзенні расследавання. Мы будзем уважліва сачыць за хадой расследавання і заклікаем падлучыцца да гэтага профільныя грамадскія арганізацыі.

Мы лічым, што выкананне гэтых патрабаванняў прынцыпова важна не толькі для журналісцкай супольнасці Расеі, але і для ўсяго расейскага грамадства ў цэлым. Мы патрабуем выканання закона ўсімі і для ўсіх».

Аб’ектыў
Журналісцкая салідарнасць з затрыманым у Расеі Іванам Галуновым
2019.06.09 22:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў