«Расейскі сцяг вернецца ў Берасце». У Расеі мітынгавалі за інтэграцыю


Пікет у падтрыманне інтэграцыі ў Расеі.
Фота: facebook.com/tirg.sergey

20 снежня актывісты руху «Расейскія дэмакраты» правялі адзінкавыя пікеты ля амбасады Беларусі ў Маскве і каля консульства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведаміў у Facebook сустаршыня арганізацыі Сяргей Грыгараў.

Сегодня активисты движения "Русские демократы" провели одиночные пикеты у посольства Белоруссии в Москве и у консульства…

Opublikowany przez Сергей Григоров Piątek, 20 grudnia 2019

Актывісты выступалі за інтэграцыю Расеі і Беларусі ў адну краіну. Стоячы перад беларускімі дыпламатычнымі місіямі, яны трымалі ў руках плакаты з надпісамі: «Хопіць дзяліць расейцаў на нерасейцаў», «Польскія паны, прэч з Белай Русі», «Расейскі сцяг вернецца ў Берасце, Лукашэнку пад арышт» ды іншыя.

Hавiны
У Менску прайшоў пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй. Як гэта было
2019.12.18 06:23

«Апошнія дзесяцігоддзі рэжым Лукашэнкі праводзіць у Беларусі палітыку дэрусіфікацыі, праводзіцца палітыка знішчэння агульнай гістарычнай памяці», – заявіў Грыгараў.

Паводле яго, «Лукашэнка супраць рэальнай інтэграцыі».

Удзельнік пікету супраць незалежнасці Беларусі.
Фота: facebook.com/tirg.sergey

«Ён хоча працягваць атрымліваць грошы з Расеі пад прыгожыя словы пра сяброўства, а ў рэальнасці праводзіць палітыку расколу нашага агульнага народу», – адзначыў кіраўнік «Расейскіх дэмакратаў».

Hавiны
Мітынг прыхільнікаў Саюзнай дзяржавы не адбыўся
2019.12.20 13:46

Мітынгоўцы патрабавалі ад Крамля «бачных і канкрэтных крокаў, якія б змусілі Лукашэнку змяніць палітыку, спыніць палітыку ператварэння расейцаў, перш за ўсё беларускай моладзі, у так званых літвінаў», падкрэсліў Грыгараў. Таксама ад расейскіх уладаў патрабуюць зліццё беларусаў у адной дзяржаве з Расеяй.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў