Калі кошты на нафту будуць трымацца на ўзроўні $ 25 цягам двух-трох гадоў, то ў Расеі пачнуцца вялікія праблемы, заявіў у інтэрв’ю РБК намеснік міністра энергетыкі РФ Павел Сарокін.
Расея вытрымае кошт на нафту ў $ 25 толькі бліжэйшыя шэсць месяцаў – дзякуючы гнуткай сістэме падаткаабкладання (каля 65 % ад коштаў нафты ў выглядзе падаткаў трапляе ў бюджэт, а не на рахункі нафтавых кампаніяў), заявіў у інтэрвʼю тэлеканалу РБК намеснік міністра энергетыкі РФ Павел Сарокін.
Але калі кошты на нафту захаваюцца на ўзроўні $ 25 на два-тры гады, гэта створыць вялікія праблемы для расейскай эканомікі, патлумачыў Павел Сарокін.
Паводле Міністэрства энергетыкі Расеі, кошт на нафту будзе мяняцца ў залежнасці ад развіцця сітуацыі з каронавірусам і аб’ёмам вытворчасці на нафтавым рынку. Цяпер рынак у паніцы, і кошт падае да таго ўзроўню, дзе пачынаецца «знішчэнне прапановы», сказаў Сарокін у размове з РБК.
Кошт нафты маркі Brent абвалілася на 30 % пасля таго, як 9 сакавіка Расея і краіны OPEC+ не змаглі дамовіцца пра ўмовы здзелкі па скарачэнню здабычы нафты. 27 сакавіка нафту Brent прадавалі па $ 26 за барэль.
ЮВ belsat.eu