У Расеі Саюз спажыўцоў Р.О.С.Контроль і Санкт-Пецярбургская грамадская арганізацыя спажыўцоў «Грамадскі кантроль» праверылі якасць згушчанага малака. У лабараторыю адправілі 13 узораў суцэльнага згушчанага малака з цукрам як з Расеі, гэтак і з суседніх краін, у тым ліку і з Беларусі.
Паводле вынікаў экспертызы, беларуская згушчонка з Рагачова заняла другое месца. Як піша часопіс «РК», яна адпавядае патрабаванням бяспекі па правераных паказніках, не ўтрымлівае расліннага тлушчу і крухмалу. Пры гэтым яшчэ мае і нізкую цану ў параўнанні з сярэднімі значэннямі для гэтага віду прадукцыі.
Глыбоцкае згушчанае малако «Савок» дзеліць чацвёртае месца. Яно адпавядае патрабаванням бяспекі, ДАСТа і тэхнічнага рэгламенту. Фактаў недакладнай маркіроўкі не выяўлена. Згушчонка не змяшчае расліннага тлушчу, але ўтрымлівае параўнальна высокую масавую долю бялку.
Што датычыць згушчанага малака з цукрам «Глыбокае», то яно, заявілі эксперты, не адпавядае назве «суцэльнае згушчанае малако з цукрам» і ДАСТам, пазначаным у маркіроўцы. Разам з тым гэтая згушчонка таксама з’яўляецца бяспечнай.
МГ belsat.eu