19 снежня 2010 года некалькі дзясяткаў тысячаў беларусаў выйшлі на вуліцы Менску, каб выразіць свой пратэст супраць фальсіфікацыяў прэзідэнцкіх выбараў.
Акцыя была жорстка разагнаная спецназаўцамі, каля 700 асобаў затрымалі, сярод іх і 7 кандыдатаў на прэзідэнцтва.
Усяго ў выбарах бралі ўдзел 10 кандыдатаў. Паводле афіцыйных вынікаў, Аляксандр Лукашэнка атрымаў 79,67 % галасоў.
Падзеі Плошчы сталі нагодай для крымінальных справаў супраць 49 асобаў.
У дакументальным фільме «Белсату» «Даволі! Да Волі!», які ў 2011-м годзе знялі рэжысёры Вячаслаў Ракіцкі і Андрэй Куціла, згадваюцца падзеі Плошчы. Беларусы, якія ўзялі ўдзел у акцыі пратэсту пяць гадоў таму, дзеляцца сваймі ўспамінамі.
НМ, belsat.eu