Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў выказванне тэлевядучай Ксеніі Сабчак пра тое, што Крым належыць Украіне.
Пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на размову Пяскова з журналістамі.
«З пункту гледжання міжнароднага права, дэ-юрэ і дэ-факта, Крым з’яўляецца неадʼемнай часткай Расейскай Федэрацыі. Размовы тэрытарыяльнай і суверэннай прыналежнасці Крыма не падлягае абмеркаванню ніяк і ні з кім», – заявіў ён.
Пры гэтым прэс-сакратар не стаў агучваць пазіцыю прэзідэнта адносна таго, ці варта за такія словы прыцягнуць Сабчак да крымінальнай адказнасці ці не зарэгістраваць кандыдатам у прэзідэнты.
Як вядома, 24 кастрычніка Сабчак, якая прэтэндуе на пасаду прэзідэнта Расеі, заявіла, што з пункту гледжання міжнароднага права Крым – украінскі, а РФ парушыла Будапешцкі мемарандум анексіяй паўвострава.
КА, belsat.eu