Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў выказванне Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрв’ю Аляксею Венедыктаву пра тое, што ва ўмовах падатковага манеўру Менск вымушаны шукаць альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафты.
Паводле слоў Пяскова, у Крамлі не лічаць заяву Лукашэнкі «недружалюбнай»
«Чаму недружалюбныя? Беларусь мае волю скарыстацца любымі варыянтамі, калі яны больш выгадныя, чым тое, што прапануецца з боку РФ. У дадзеным выпадку мы не хочам прыпадабняцца адной вядомай краіне, якая пакупнікам сілай навязвае сваю прадукцыю, якая значна даражэйшая за тое, што ёсць на рынку», – цытуе Пяскова ТАСС.
Ён дадаў, што Масква «з дастатковай сурʼёзнасцю ўспрымае любую заяву кіраўніка Беларусі».
Прэс-сакратар Пуціна таксама адзначыў, што не выключае новай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі ў бліжэйшы час, аднак «прыкідак» па датах пакуль няма.
КА belsat.eu