Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і яго беларускі калега Аляксандр Лукашэнка, які ў Сочы прыбыў з сваім сынам Мікалаем, зрабілі перапынак у перамовах і адправіліся на гарналыжную трасу. Яны правялі на схілах каля гадзіны.
Пераапрануўшыся ў лыжныя касцюмы, кіраўнікі краінаў здзівілі сваім з’яўленнем турыстаў, якія ў гэты час тэставалі горкі. Горна-турыстычны цэнтр не сталі спецыяльна перакрываць.
Пуцін і Лукашэнка паспрабавалі два сінія схілы – «сінія» B4 і D1, даўжынёй адзін кіламетр кожны.
Прэзідэнт Расеі станоўча ацаніў гарналыжныя схілы Сочы, праехаўся на лыжах, і выказаў меркаванне, што, магчыма, у наступны раз нават паспрабуе пакатацца на снаўбордзе.
Пасля таго, як лідары завяршылі катанне, наведнікі курорта папрасілі кіраўніка расейскай дзяржавы ацаніць якасць схілу.
«Нармальна», – адказаў Пуцін.
Адзін з турыстаў адзначыў, што лідары дзвюх краінаў прыехалі ў турыстычны цэнтр ужо ў другой палове дня, але, на яго думку, раніцай снег быў лепш.
«Раніцай мы папрацавалі», – адказаў Пуцін.
«На дошцы [снаўбордзе] не спрабавалі [катацца]?» – таксама пацікавіліся ў прэзідэнта.
«Не, можа быць, у наступны раз. Лыжы больш высакародныя», – сказаў Пуцін.
Пасля катанне, лідары адправіліся працягваць перамовы.
СК, belsat.eu