Ніхто з кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы не набірае 50 % галасоў, неабходных для перамогі ў першым туры.
Пасля апрацавання 87,16 % галасоў, найбольш адсотак атрымаў дзейны кіраўнік краіны – Анджэй Дуда, за якога прагаласавалі 45,24 % выбарнікаў.
На другім месцы – мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, у якога 28,92 % галасоў.
Замыкае тройку лідараў журналіст і грамадскі актывіст Шыман Галоўня – 13,69 %.
Агулам у выбарах удзельнічалі 11 кандыдатаў. Другі тур мае адбыцца 12 ліпеня.
МГ belsat.eu