Зінаіда Берашчэнка звольненая з пасады прэс-сакратара Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі пасля нецэнзурнай лаянкі на адрас журналіста. Інфармацыю пра звальненне Берашчэнка БелаПАНу пацвердзілі спачатку ў Мінсельгасхарчы, а затым – і яна сама.
«Я не працую ў Мінсельгасхарчы», – сказала Берашчэнка, адмаўляючы ад дадатковых каментароў.
У міністэрстве таксама не сталі называць прычыну звальнення прэс-сакратара, але паабяцалі даслаць каментар «ва ўстаноўлены законам тэрмін».
15 ліпеня журналіст сайта «Наша ніва» Зміцер Панкавец звярнуўся да Берашчэнка па каментар. Прычынай яго званка стаў фотаздымак, якую выклаў у Instagram намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыль. На здымку ён быў цішотцы з надпісам Russia.
Журналіста цікавіла, чаму беларускі чыноўнік носіць майку з назвай іншай дзяржавы. У адказ ён пачуў ад прэс-сакратара нецэнзурную лаянку.
Рэдакцыя выклала запіс размовы на сайт. На наступны дзень Берашчэнка папрасіла ў Панкаўца прабачэння за сваю эмацыйнасць, і напісала яму асабістае паведамленне ў «Фэйсбуку».
Неўзабаве пасля гэтага з сайту Мінсельгасха
рча знікла інфармацыя пра прэс-сакратара. Пазней стала вядома, што рэдакцыя «Наша нівы» звярнулася да міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоля Хацько з просьбай прыцягнуць Бярэшчанка да дысцыплінарнай адказнасці і не працягваць з ёй працоўны кантракт.
Зінаіда Берашчэнка працавала прэс-сакратаром Мінсельгасхарчу з 2014 года
СК belsat.eu