Прэм'ер-міністр Польшчы абвесціў у краіне стан эпідэміі


З 21 сакавіка і да 12 красавіка Польшча ўводзіць стан эпідэміі. Прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі распавёў пра абмежавальныя захады стану ў сваім Twitter.

Стан эпідэміі, які абвесціў прэмеʼр-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі, распачынаецца з 21 сакавіка. Адмяняюцца ўсе масавыя мерапрыемствы, заняткі ў універсітэтах, дзіцячых садках і школах. Музеі, кінатэатры, рэстарацыі і кавярні будуць зачыненыя. Абмежаванні ўводзяцца ў краіне да 12 красавіка.

Адукацыйныя ўстановы ў Польшчы перавядуць на дыстанцыйнае навучанне.

З’яўленне на вуліцы асобаў, якія знаходзяцца ў каранціне прадугледжвае вялікі штраф.

«Мы павышаем штрафы з 5 000 (1177 долараў ЗША) да 30 000 злотых (7062 долараў) і механізмы, якія дазваляюць праверыць, ці знаходзіцца чалавек дома па абвешчаным ім адрасе. Гэта вельмі важна, таму што коштам парушэння каранціну можа быць здароўе ці жыццё іншых людзей», – сказаў прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі.

Раней Польшча зачыніла межы для замежнікаў, а міжнародныя пасажырскія паветраныя і чыгуначныя сувязі былі прыпыненыя.

Абноўлена
У Польшчы ад каронавіруса памерла 27-гадовая жанчына
2020.03.20 14:11

belsat.eu

Стужка навінаў