Прэм’ер-міністр Латвіі Крыш’яніс Карыньш заявіў, што ўрад краіны не прымаў рашэння аб набыцці электраэнергіі з БелАЭС. Пра гэта паведамляе партал skaties.lv.
Раней прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што ўлады Латвіі нібыта прынялі рашэнне купляць электраэнергію з БелАЭС. Карыньш назваў гэта непаразуменнем.
«Я баюся, што ён можа не да канца ўсведамляць, што адбываецца. Магу паўтарыць, што латвійскі ўрад не прымаў рашэнне купляць электраэнергію ў Беларусі. Гэта зусім не так», – падкрэсліла Карыньш.
Учора латвійскае Міністэрства эканомікі паведаміла, што ў мэтах «своечасовага змякчэння рызыкі магчымага скарачэння плыні электраэнергіі або адмоўных хваляванняў тарыфаў Кабінет міністраў падтрымаў прапанову Міністэрства эканомікі аб тым, што, калі Літва прыпыніць гандаль электраэнергіяй з Беларуссю, гандаль будзе перанесены на латвійскую мяжу». Гэтая заява была ўспрынятая ў Літве, як намер латвійскіх уладаў купляць электраэнергію з БелАЭС.
ІІ belsat.eu