У цэнтры ўкраінскага Жытоміру, дзе 4 кастрычніка мае адбыцца пленарнае паседжанне форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, ачэпленая цэнтральная плошча.
Працаўнікі Нацгвардыі сцвярджаюць, што павышаныя меры бяспекі звязаныя з візітам беларускага кіраўніка, паведамляюць карэспандэнты belsat.eu.
Нагадаем, што ў паседжанні будуць браць удзел Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі.
МГ belsat.eu