Менскія кінатэатры «Кастрычнік», «Масква» і «Дом кіно» з 2 красавіка часова спыняюць кінапаказы. Пра гэта піша БелТА.
«Кастрычнік», «Масква» і «Дом кіно» – найбуйнейшыя адназалавыя кінатэатры краіны. Адмяніць паказы фільмаў вырашылі таму, што ў апошні час знізілася колькасць наведнікаў кінатэатраў.
«Калі з-за сітуацыі ў свеце кінастудыі пераносяць буйныя рэлізы на больш позні тэрмін, праца буйных адназалавых кінатэатраў становіцца эканамічна нявыгаднай», – кажа намесніца генеральнага дырэктара па развіцці і рэкламе УП «Кінавідэапракат» Менгарвыканкаму Кацярына Багданава.
Аднак у іншых 10 іншых кінатэатрах сеткі «КіноМенска» працягнуць трансляваць фільмы. Калі адновяць працу «Кастрычнік», «Масква» і «Дом кіно» – невядома.
ІІ belsat.eu