ВУП ЗША па выніках першага кварталу бягучага году скараціўся на 4,8 %. Эканамісты лічаць, што цягам бліжэйшых шасці месяцаў у амерыканскай эканоміцы будзе падзенне, піша Бі -Бі-Сі.
Цэнтральны банк ЗША агучвае, што пандэмія прывяла да сур’ёзных цяжкасцяў для дзясяткаў мільёнаў людзей. З сярэдзіны сакавіка каля 26 мільёнаў амерыканцаў звярнуліся за дапамогай па беспрацоўі.
Паводле некаторых падлікаў, выдаткі грамадзянаў на кавярні, рэстарацыі і гатэлі знізіліся на 70 %. Вопратку і абутак сталі набываць на 40 % меней. Скараціліся выдаткі і на медычную дапамогу, нягледзячы на пандэмію.
Эканамісты выказваюць меркаванне, што сапраўдныя вынікі абвалу эканомікі ЗША стануць вядомыя толькі праз некалькі гадоў.
СК belsat.eu