Беларуская спявачка Зінаіда Купрыяновіч, вядомая пад творчым псеўданімам ZENА, 14 траўня з песняй «Like it» прайшла ў фінал Міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2019», які праходзіць сёлета ў Ізраілі.
Пуцёўку ў фінал атрымалі таксама Грэцыя, Сербія, Кіпр, Эстонія, Чэхія, Аўстралія, Ісландыя, Сан-Марына ды Славенія. ZENА выступіць у другой частцы фіналу.
Другі паўфінал песеннага форуму адбудзецца 16 траўня, фінал – 18 траўня.
Беларусь удзельнічае ў «Еўрабачанні» з 2004 года. Беларускія спевакі выйшлі ў фінал сёлета ў шосты раз. Дагэтуль найлепшым вынікам нашай краіны на конкурсе было шостае месца, якое ў 2007 годзе заняў Дзмітрый Калдун.
МГ belsat.eu