Польскія памежнікі забралі ў беларускі скрадзены ў Расеі BMW. Здарэнне адбылося 20 кастрычніка ў памежным пункце пропуску «Баброўнікі».
Аўтамабілем кіравала 36-гадовая жанчына. Пасля допыту яе адпусцілі, але ўжо без легкавіка.
Адзначаецца, што BMW 2013 года выпуску. Кошт аўтамабіля каля $ 40 000.
Фота: podlaski.strazgraniczna.pl
ЮВ, belsat.eu, паводле podlaski.strazgraniczna.pl