Польскае консульства ў Берасці заклікае наведнікаў адмяніць, або перанесці візіт


З 16 сакавіка Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці заклікае грамадзянаў адмяніць або перанесці свой візіт. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, дыпламаты просяць абмежаваць наведванне ўстановы, паведамляецца на сайце консульства.

Генеральны консул у Берасці застаецца адкрытым да кантакту, але па тэлефоне. Пры гэтым дыпламаты заклікаюць наведнікаў карыстацца электроннай скрыняй і задаваць пытанні, якія не патрабуюць асабістага візіту ў консульства.

Акрамя заклікаў перанесці, або адмяніць свае візіты, у консульстве інфармуюць, што з 16 сакавіка прыпыняецца праца візавага інфармацыйнага акна. Цяпер атрымаць інфармацыю можна толькі праз тэлефон.

Hавiны
Уведзена становішча «эпідэміялагічнай пагрозы». Польшча закрывае межы для іншаземцаў
2020.03.13 20:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў