Польшча закрывае межы для іншаземцаў і ўводзіць адмысловыя захады ўнутры краіны для таго, каб перадухіліць распаўсюд каронавіруснай інфекцыі. Сабралі найважнейшую інфармацыю на гэты момант.
Каб перадухіліць хуткае распаўсюджванне віруса, урад Польшчы вырашыў максімальна абмежаваць перамяшчэнне людзей. У перыяд закрыцця межаў, то бок мінімум да 23:59 24 сакавіка, Польшча спыняе міжнародныя пасажырскія авія- і чыгуначныя злучэнні з іншымі краінамі.
Выключэнне зробленае для чартарных рэйсаў з грамадзянамі Польшчы на борце.
Выехаць з тэрыторыі Польшчы, а таксама ўехаць туды тыя, хто маюць да гэтага права, змогуць аўтатранспартам – аўтобусамі, мікрааўтобусамі або прыватнымі аўтамі.
«У сувязі з пандэміяй Польшча закрывае таксама два памежныя пераходы: Полаўцы – Пясчатка і Белавежа – Пярэраў», – паведамілі «Белсату» у памежнай службе Польшчы.
Працягне курсаваць увесь грузавы транспарт. Дастаўка тавараў будзе адбывацца бесперабойна.
Забарона на ўезд для іншаземцаў пачне дзеяць ад 15 сакавіка з 00:00. Уехаць у Польшчу змогуць толькі грамадзяне гэтай краіны і наступныя катэгорыі замежнікаў:
Кожны падарожнік, які ўязджае ў Польшчу, павінен будзе запоўніць фармуляр, дзе, між іншага, пазначыць адрас, дзе будзе перабываць падчас 14-дзённага каранціну і не пакіне гэтае месца.
Замежнікі іншых катэгорыяў змогуць уехаць у Польшчу толькі ў выключных выпадках пасля разгляду іх звароту і абгрунтаванняў. Вырашацца гэта будзе індывідуальна.
«У некаторых выпадках пра гэта будзе вырашаць санітарная-эпідэміялагічная служба», – распавялі «Белсату» на памежным пераходзе «Баброўнікі».
Варта памятаць, што такая асоба павінная будзе падаць памежнікам адрас, дзе яна будзе знаходзіцца падчас каранціну, а таксама прадэманстраваць фінансавыя сродкі на гэты перыяд.
«300 злотых на першыя тры дні і па 75 злотых на кожны наступны. Таксама трэба будзе паказаць памежнікам зваротны квіток або грошы на яго (200 злотых)», – удакладнілі «Белсату» на памежным пераходзе «Кузніца».
З улікам гэтага, пры адсутнасці мінімум 1250 злотых такую асобу памежнікі не ўпусцяць нават пасля згоды санітарна-эпідэміялагічнай службы.
Не, транзітных падарожнікаў уезд на тэрыторыю Польшчы будзе забаронены. Выехаць з Польшчы можна без праблем.
Усіх, каго прапусцяць у Польшчу, абследуюць і зарэгіструюць. А потым адправяць на абавязковы 14-дзённы хатні каранцін.
Выйсці нельга будзе ані на шпацыр з сабакам, ані да лекара, у краму, аптэку ці банк.
Калі вы жывяце не адзін, то ўсе вашыя родныя і суседзі па кватэры таксама мусяць два тыдні сядзець удома і не выходзіць.
Прасіць дапамогі з пакупкамі або шпацыром з сабакам давядзецца родных, сяброў або суседзяў.
Абавязковы каранцін не датычыць:
Асобаў у месцах каранціну мінімум раз на дзень спраўдзіць паліцыя – праз дамафон або тэлефон (просячы, напрыклад, падысці да вакна).
Пры парушэнні правілаў каранціну такую асобу чакае штраф да 5000 злотых і прымусовае вяртанне ў месца каранціну, падае «Gazeta Prawna» са спасылкай на паліцыю.
Услед за каранцінам у дзіцячых садках, школах і ўніверсітэтах польскі ўрад ад поўначы суботы на нявызначаны тэрмін абмежаваў працу гандлёвых і гастранамічных пунктаў ды забараніў дзяржаўныя, публічныя і рэлігійныя сходы людзей колькасцю больш за 50 асобаў – як у будынках, гэтак і на свежым паветры.
Будуць працаваць:
Рэстараны і кавярні могуць прадаваць ежу толькі на вынас або з дастаўкаю дахаты.
Не будуць працаваць:
У выпадку паляпшэння сітуацыі з эпідэміяй каронавірусу ўрад Польшчы праз 14 дзён прааналізуе магчымасць адмены распараджэння аб абмежаванні дзейнасці гандлю.
Польскія ўлады заклікаюць усіх, хто адчувае сябе кепска, не хадзіць да лекараў, а патэлефанаваць на інфалінію NFZ 800-190-590, дзе вас перанакіруюць на тэлефон бліжэйшай лякарні, якая спецыялізуецца на хворых на каронавірус. Калі сімптомы будуць падобныя на каронавірус, то за вамі вышлюць машыну хуткай дапамогі. Таксама польскія ўлады абяцаюць рабіць тэсты на каронавірус і лячыць хворых бясплатна, нават калі ў вас няма медычнай страхоўкі.
ДД belsat.eu