Паліцыя раскрыла асобу смяротніка пасля вобшуку яго дому ў Манчэстэры.
22-гадовы Салман Абэдзі некалькі дзён таму вярнуўся з Лівіі, адкуль паходзіў родам. У Лівіі знаходзяцца лагеры джыхадзістаў «Ісламскай Дзяржавы» і «Аль-Каіды».
«ІД» узяла адказнасць за выбух на Манчэстэр-арэне падчас канцэрту Арыяны Грандэ.
У тэракце загінулі 22 асобы, каля 60 параненыя. Тэрарыст не спрабаваў прайсці на стадыён. Ён падарваў сябе ля выхаду з кантраляванай зоны, калі гледачы пачалі пакідаць шоу.
ДР belsat.eu
фота thesun.co.uk