У Маскве і Пецярбурзе сёння тысячы людзей выйшлі на вуліцы, каб адзначыць Дзень вясны і працы. Адныя шукалі шашлыкоў і танцаў, другія хацелі прайсці шэсцем праз цэнтр гораду з транспарантам. Да шашлыкоў і танцаў дайшлі не ўсе.
У Маскве паралельна праходзяць дзве акцыі. Калоны першамайскага шэсця ідуць са сваім музычным суправаджэннем. Яны рухаюцца ад сабору Васіля Блажэннага да Гістарычнаму музею. Расейскую сталіцу таксама не абышла «Манстрацыя», якую яшчэ 16 гадоў таму прыдумалі ў Новасібірску.
У паўночнай сталіцы Расеі праваахоўнікі затрымалі больш за 15 пратэстоўцаў дэмакратычнай калоны. Удзельнікі адмаўляліся сыходзіць з Неўскага праспекту. Арганізатары акцыі падкрэслівалі: шэсце ўзгодненае, а актывісты не парушалі правілаў правядзення публічнай акцыі.
Паводле журналіста belsat.eu, які быў на месцы падзеяў, калону ўсё ж такі разагналі, большасць арганізатараў затрымалі. Таксама затрымалі дэпутата заканадаўчага сходу Пецярбурга Максіма Рэзніка.
ДР belsat.eu