Паездкі на аўтобусе на мора ў Крым праз тэрыторыю Расеі арганізоўвала фірма «Альтонель Тур». Пасля ўвагі журналістаў кампанія перагледзела свой пералік паслугаў.
На наступны дзень пасля публікацыі на belsat.eu старонка з прапановай перастала працаваць. Онлайн-кансультант у размове з намі заявіла, што рэйсаў у Крым не праводзіцца.
Што праўда, наведаць анексаваную Расеяй тэрыторыю ўсцяж гатовыя дапамагчы іншыя менскія фірмы.
Як правіла, турыстычныя фірмы забываюць папярэдзіць кліента, што гэтыя паездкі незаконныя, і пасля адпачынку у чалавека могуць з’явіцца праблемы з украінскімі дзяржорганамі. Штраф – да 390 рублёў і забарона на ўезд ва Украіну.
СА, belsat.eu