У Менску, 5 чэрвеня, пасля завяршэння пікету па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты быў затрыманы актывіст Арцём Троіцкі. Пра гэта паведамляе spring96.org.
Паводле праваабаронцаў, актывіст хацеў разгарнуць каля ГУМа плакат.
«Да хлопца, які спрабаваў седзячы каля ГУМа разгарнуць плакат адразу ж падышоў чалавек у цывільным і катэгарычна забараніў гэта рабіць«, – паведамляюць праваабаронцы.
Затрымалі Арцёма на станцыі метро. Калі ён набываў жэтон для паездкі, людзі ў цылывільным адвялі яго ў дзяжурны пакой міліцыі, дзе звычайна даглядаюць рэчы. Адтуль ён не выйшаў.
ІІ belsat.eu