Пашыньян назваў кошт перамогі рэвалюцыі ў Арменіі


Прэм’ер-міністр Арменіі запэўніў, што не мае ценявых абязальніцтваў перад кім-небудзь, паколькі грошы на рэвалюцыю ён атрымаў ад простых людзей. Рэвалюцыя ў Арменіі была «трыюмфам рамантызму над прагматызмам», заявіў у інтэрвʼю РБК ТБ прэмʼер-міністр краіны Ніколь Пашынян.

Аднак грошы на яе ўсё ж даводзілася выдаткоўваць, сказаў ён, бо любую рэвалюцыю нехта ды фінансуе.

«Мы прыкладна выдаткавалі на нашу рэвалюцыю каля 200 тысячаў долараў. Адкуль зʼявіліся гэтыя грошы? Мы папрасілі ў людзей. У нас быў электронны кашалёк, і армяне з усіх краінаў, між іншым, большасць з Расеі, пералічвалі нам грошы. Мы выдаткавалі гэтыя сродкі, і кожны тыдзень у працэсе рэвалюцыі мы публікавалі колькі грошай выдаткавалі і з якой мэтай», – распавёў Пашыньян.

Паводле словаў прэмʼер-міністра, такі падыход дазволіў рэвалюцыянерам не апынуцца ў абавязку перад тымі ці іншымі коламі.

«Вось чаму ў мяне і ў нашага ўраду няма ніякіх ценявых абязальніцтваў ні перад адной асобай або карпарацыяй», – заўважыў прэмʼер-міністр.

Паводле яго словаў, у выніку ў Арменіі сітуацыя змянілася так, што цяпер тут «няма ніякіх манаполіяў».

Яшчэ адной важнай умовай перамогі рэвалюцыі Пашыньян назваў зʼяўленне сацыяльных сетак.

«Калі я выйшаў з турмы (у 2009 годзе Пашыньян быў арыштаваны за ўдзел у пратэстах 1-2 сакавіка 2008 года, а затым быў асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі, але ў траўні 2011 года выйшаў на волю па амністыі), я ўбачыў, што ёсць YouTube, ёсць Facebook, ёсць Twitter. І я пачаў разумець, што ёсць магчымасць для апазіцыйнага дзеяча выкарыстоўваць гэтую камунікацыю… Калі я стаў дэпутатам, я свае выступы публікаваў на сваёй Facebook-старонцы і ў YouTube. У 2016 годзе праглядаў усіх маіх выступаў разам узятых было прыкладна 10-15 мільёнаў. У свеце жыве 10 мільёнаў армянаў. Гэта значыць, што тэарэтычна можна сказаць, што кожны армянін хоць адзін раз убачыў мой выступ», – распавёў Пашыньян.

«Рэвалюцыя кахання» у Арменіі распачалася 13 красавіка 2018 года, першапачаткова актывісты мітынгавалі супраць прызначэння экс-прэзідэнта краіны Сержа Саргсьяна на пасаду прэмʼер-міністра, што дазволіла б яму захаваць уладу. Пасля дзесяці дзён мітынгаў, якія ахапілі ўсю Арменію, Саргсьян сышоў у адстаўку.

8 траўня летась парламент Арменіі прызначыў на пасаду прэмʼер-міністра Пашыньян. Ён займаў яе да сярэдзіны кастрычніка, пасля чаго падаў у адстаўку, каб правесці датэрміновыя парламенцкія выбары. На выбарах 9 снежня блок Пашыньяна «Мой крок» перамог, паколькі атрымаў 70,43 % галасоў, і ўжо 14 студзеня ён зноў заняў пасаду кіраўніка ўрада.

Hавiны
Паслясмак рэвалюцыі. Арменія падводзіць вынікі 100 дзён Нікола Пашыньяна
2018.08.16 07:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў