Шведскага дыджэя Ціма Берглінга, які выступаў пад псеўданімам Avicii, знайшлі мёртвым у Маскаце, сталіцы Аману. Музыканту было 28 гадоў.
Пра прычыны смерці вядомага дыджэя інфармацыі пакуль няма.
У 2016 годзе дыджэй адмовіўся ад выступаў праз праблемы са здароўем.
Avicii супрацоўнічаў з шэрагам вядомых музыкаў.
Трэк Coldplay «Wake me up», над якім працаваў дыджэй, мае на youtube 400 млн праглядаў.
ЮВ, belsat.eu