З 19 красавіка паліва на АЗС у Беларусі стала танней на капейку, паведамляе прэсавая служба «Белнафтахіму».
Новыя кошты на аўтазапраўках уводзяцца з 19 красавіка. Бензін АІ-92 цяпер каштуе 1,71 руб., АІ-95 – 1,81 руб., АІ-98 – 2,03 руб., дызельнае паліва – 1,81 руб.
На адну капейку паліва патаннела і на мінулым тыдні. Да гэтага на працягу студзеня-лютага кошты кожны тыдзень павялічваліся. І толькі ў сакавіку, на фоне абвалу коштаў на нафту ў свеце, зменаў у справе коштаў на паліва ў Беларусі не адбывалася.
CК belsat.eu