Напад у цэнтры Гаагі, падчас якога раненні атрымалі тры падлеткі, не звязаны з тэрарызмам. Пра гэта паведамляе Галандская вяшчальная асацыяцыя NOS.
«На дадзены момант няма ніякіх прыкметаў тэрарыстычнага матыву», – паведамляе NOS.
Параненыя падлеткі, якія пацярпелі ад нападніка з нажом, выпісаныя са шпіталя.
Невядомы ў Гаазе атакаваў людзей, якія сабраліся падчас «чорнай пятніцы» ў гандлёвым цэнтры Grote Marktstraat. Раненні атрымалі трое падлеткаў. Дзве дзяўчыны адразу пасля нападу схаваліся ў адной з крамаў.
Паліцыя працягвае расследаванне справы.
СК belsat.eu