Падазраваны ў нападзе ў Страсбургу застрэлены паліцыяй


Шэрыф Шэкат, падазраваны ў нападзе ў Страсбурзе, ліквідаваны. Агенцтва AFP паведамляе, што тэрарыст застрэлены паліцыяй.

Аперацыю па захопу нападніка паліцыя распачала 13 снежня вечарам у паўднёвым квартале Страсбурга Нойдорф, у якім і вырас Шэрыф Шэкат. Паводле тэлеканалу BFM, на месца аперацыі прыбыў міністр унутраных спраў Францыі.

Паводле паведамлення мясцовага выдання DNA, нападнік быў выяўлены паліцыяй на вуліцы Лазарэт ў раёне Нэйдорф. Пры сабе ў тэрарыста быў пісталет і нож.

Hавiны
Французская паліцыя апублікавала фота тэрарыста з Страсбурга
2018.12.12 22:16

СК, belsat.eu

Стужка навінаў