Пасля жалобнае імшы 26 верасня ў касцёле ў Даўгінаве, польскія вайскоўцы разам з аркестрам перанеслі парэшткі загінулых жаўнераў КАП на мясцовыя могілкі.
Даўгінава апынулася ў складзе міжваеннай Польшчы згодна з Рыжскім мірам 1921-га года.
Урачыстасці завяршылі супольную працу польскага Інстытуту нацыянальнай памяці і 52-га эксгумацыйнага батальёну беларускіх Узброеных сілаў.
Пахаваныя жаўнеры загінулі падчас баёў з Чырвонай арміяй за абарончую вежу «Пагост» 17 верасня 1939 года, дзе былі пахаваныя ў калектыўнай магіле.
Сёння іх перапахавалі на даўгінаўскіх могілках побач з польскімі жаўнерамі, якія загінулі падчас I сусветнай і савецка-польскай вайны 1920 года.
ДД