На ім стралковую зброю будуць збіраць з замежных камплектуючых.
На заводзе спачатку будуць вырабляць патроны, а пазней будзе арганізаваная вытворчасць стралковай зброі. Старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі Раман Галоўчанка паведаміў пра гэта ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1».
У Беларусі ўжо збіраюць стралковую зброю, але з замежных камплектуючых. «Ідзе асваенне» тэхналогіяў уласнай вытворчасці, паведаміў Раман Галоўчанка.
«Пакуль гэта службовая і цывільная зброя. Гэта баявая зброя, якая адрозніваецца некаторымі параметрамі ад таго, што выкарыстоўваюць у войску», – распавёў Галоўчанка.
Раней Раман Галоўчанка працаваў амбасадарам Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Падчас нядаўняга візіту на палігон пад Івацэвічамі Лукашэнка заявіў, што развіццё беларускай абароннай прамысловасці прадугледжвае стварэнне айчыннай стралковай зброі.
ЮВ, belsat.eu