5 чэрвеня ў аграсядзібе «Зарэчаны» адзначаць «Дзень бульбы ў Беларусі».
Свята пройдзе ў межах міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагро-2018», якая адкрываецца сёння ў гандлёва-лагістычным цэнтры «Глобус Парк» у аграгарадку Шчамысліца (Менскі раён).
7 чэрвеня на «Белагро-2018» будзе абірацца лепшая племянная карова. Летась у гэтым конкурсе каровінай прыгажосці ды эфектыўнасці перамагла Джаконда з СВК «Агракамбінат Сноў» (43 літры малака за содні).
Арганізатары выставы таксама плануюць правесці конкурс на званне «Лепшы араты».
У гэтым годзе ў выставе возьмуць удзел 536 кампаніяў з 28 краінаў свету.
Дарэчы, у Перу з 2005 года адзначаецца Нацыянальны дзень бульбы (Dia Nacional de la Papa). Гулянні праходзяць па ўсёй краіне.
ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by, belagro.minskexpo.com