Актывісты з Бярозаўкі аднавілі помнік паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы.
У 1995 годзе Станіслаў Суднік з паплечнікамі паставілі ў полі – месцы палеглых паўстанцаў – драўляныя дубовыя крыжы.
«За дваццаць два гады дрэва састарэла і было відавочна, што патрэбна рэканструкцыя», – кажа актывіст руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак.
Актывісты Таварыства беларускай мовы, руху «За Свабоду« і партыі БНФ вырашылі не толькі рэстаўраваць крыжы, але і стварыць мемарыял у гонар герояў паўстання.
«Некалькі раз ладзілі талаку. Аднойчы да нас далучыліся валанцёры Дома Польскага ў Лідзе. Салідарнасць людзей сапраўды ўражвала – да каго ні звярталіся, кожны за гонар лічыў дапамагчы. Знайшлі цудоўнага беларускага майстра-рэзчыка па каменю», – кажа Ашурак у размове з сайтам «Рух».
На сёння асноўная праца над камянём-помнікам скончаная. Засталося дапрацаваць дэталі, адпаліраваць і ўмацаваць мур пад курганом з камянёў. Актывісты кажуць, што зробяць гэта бліжэйшым часам.
ДД