У Ганцавічах затрымалі двух беспрацоўных – 22-гадовага мужчыну і 41-гадовую жанчыну, якія п’янымі на вачах у старонніх грамадзянаў займаліся сексам. Пра гэта паведамляе сайт «Першы рэгіён».
Здарэнне адбылося 20 чэрвеня каля 21:20 у адным з мікрараёнаў гораду каля дому №15 па вуліцы Будаўнікоў.
Па словах відавочцаў, парачка нікога не саромелася і на заўвагі не рэагавала. Некаторыя жыхары дому нават палівалі іх вадой з балконаў, але тыя толькі перамясціліся пад навес пад’езду. У выніку на іх выклікалі міліцыю.
Хоць парачка пакінула месца інтыму да прыезду міліцыянтаў, іх усё адно здолелі затрымаць. На абодвух распачатая крымінальная справа па ч.2 арт. 339 КК, што прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
МГ belsat.eu