Новы міністр інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі ў эфіры тэлеканалу СТВ распавёў аб новай стратэгіі падначаленага яму ведамства.
«Стратэгія Міністэрства інфармацыі, на мой погляд, будзе заключацца ў тым, каб карэктаваць дзеянні сродкаў масавай інфармацыі для таго, каб забяспечыць, па-першае, давядзенне выразнай дзяржаўнай палітыкі, і абмежаваць насельніцтва ад інфармацыі, якая наносіць шкоду дзяржаве», – заявіў Луцкі.
Паводле міністра, цяпер, «у перыяд важнай палітычнай кампаніі», інфармацыя ў інтэрнэце, сацсетках, на сайтах і відэахостынгах «вельмі сур’ёзна ўплывае на тое, што адбываецца ў краіне, і тое, як будзе развівацца краіна».
«Важна ўсё-ткі аддзяліць збожжа ад пустазелля і даць людзям дакладную, ясную, зразумелую і праўдзівую інфармацыю пра тое, што адбываецца», – сказаў Луцкі.
Экс-гендырэктар тэлеканалу СТВ Ігар Луцкі быў прызначаны новым міністрам інфармацыі 4 чэрвеня.
МГ belsat.eu