Чальцы Сената і палаты прадстаўнікоў ЗША сабраліся ў Капітоліі днём 6 студзеня, каб зацвердзіць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Згодна з галасаваннем калегіі выбаршчыкаў перамог дэмакрат Джо Байдэн. Пасля пачатку пасяджэння ў Кангрэс уварваліся прыхільнікі дзейнага кіраўніка дзяржавы: яны сарвалі галасаванне, кангрэсменаў эвакуявалі. У сутыкненнях пратэстоўцаў з паліцыяй пацярпелі некалькі чалавек. Адна жанчына атрымала агнястрэльнае раненне і пазней памерла ў шпіталі. Што адбывалася ў Вашынгтоне – глядзіце ў нашай фотападборцы.
ЮШ belsat.eu