А старшыня арганізацыі Рэне Фазэль усцяж не паведаміў пра рашэнне датычна Чэмпіянату свету па хакею толькі таму, што хварэе на COVID-19, піша швейцарскае выданне Watson.
Паводле крыніцаў выдання, Чэмпіянат свету па хакею – 2021 дакладна пройдзе не ў Беларусі. Але іншае месца правядзення пакуль што яшчэ не вызначанае – ідзе актыўны ягоны пошук. Паводле Watson найбольш імавернымі варыянтамі з’яўляюцца Рыга, Прага і Браціслава.
«Менск ужо немагчымы. Нават калі Аляксандр Лукашэнка сыдзе ў адстаўку, аніякая палітычная нармальнасць не будзе гарантаваная, і нават расейскае ўварванне нельга выключаць», – кажуць крыніцы выдання.
Цяпер Рэнэ Фазель прыляціць у Менск, каб асабіста і як мага мякчэй паведаміць пра адмену чэмпіянату свету Лукашэнцы. Паводле крыніцаў выдання, ён не зрабіў гэтага дагэтуль толькі праз хваробу на COVID-19.
Беларусь атрымала права правесці Чэмпіянат свету па хакею разам з Латвіяй. Але праз фальсіфікацыю выбараў і масавыя пратэсты, пачаўся буйны міжнародны рух за пазбаўленне Беларусі гэтага права.
КТ belsat.eu