МУС Беларусі: інтэрнэт стаў тэхналогіяй «каляровых рэвалюцый», сацыяльна-палітычнага напружання ў грамадстве не існуе


Першы намеснік МУС Беларусі Генадзь Казакевіч у праграме «Понятная политика» на тэлеканале «Беларусь-1» заявіў, што інтэрнэт стаў часткай паліттэхналогіі.

«… Альбо тэхналогіяй «каляровых рэвалюцый». Галоўную небяспеку прадстаўляюць не самыя камунікацыі, а людзі, якія за гэтым стаяць. Якія арганізуюць, накіроўваюць, прыцягваюць і штучна ствараюць пратэставую масу і сацыяльна-палітэчны напружанне, якое насамрэч не існуе».

«Ланцугі салідарнасці» ў чэрвені і ліпені Казакевіч назваў несанкцыянаванымі. Акцыі, паводле яго, былі ініцыяваныя цягам некалькіх гадзінаў у сацыяльных сетках і з-за мяжы.

«Гэтую дзейнасць падхапілі, і мы былі вымушаныя на яе адэкватна адрэагаваць».

Hавiны
«Гэта было сапраўдным катаваннем». Гісторыя адміністратаркі ТГ-каналу «Армія з народам», над якой здзекаваўся ГУБАЗіК
2020.07.30 09:57

Казакевіч дадаў, што адміністратары Telegram-каналаў нясуць персанальную адказнасць за дзеянні ў сетках.

«Калі ён заклікае да любога парушэння грамадскага парадку, мы дастаткова эфектыўна яго знаходзім і перарываем падобныя з’явы як на стадыі зараджэння, гэтак і на стадыі рэалізацыі», – заявіў першы намеснік міністра.

За час выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 700 затрыманых, сярод якіх удзельнікі акцый салідарнасці, чальцы ініцыятыўных груп, блогеры, журналісты, актывісты, палітыкі і звычайныя мінакі.

Hавiны
Міліцыянт, які браў удзел у разгоне Плошчы: «Перакананы, што Лукашэнка пераможа»
2020.07.30 12:40
Стужка навінаў