Наста Паліенка, жонка затрыманага Змітра Паліенкі не змагла перадаць перадачу свайму мужу за краты. Адміністрацыя ізалятара часовага ўтрымання адмовіла дзяўчыне ў гэтым, піша palitviazni.info.
Дзмітрыя Паліенку затрымалі 27 ліпеня. Пры гэтым вязня вызвалілі два дні таму. На выклік у міліцыю Дзмітрый пайшоў з рэчамі, але яму забаранілі ўзяць іх з сабою за краты. 28 ліпеня Наста Паліенка, ягоная жонка спрабавала перадаць яму рэчы.
«Прынесла ў ізалятар часовага ўтрымання перадачу, але дзяжурны не прыняў яе, з некім параіўся, а затым паведаміў, што «для такой катэгорыі грамадзянаў» перадачы забароненыя. Цікава, да якой асаблівай «катэгорыі» адносіцца Дзмітрый?», – задае пытанне Наста Паліенка.
Наста Паліенка лічыць затрыманне, арышт і адмову прыняць перадачу незаконнымі, яна мяркуе, што цяпер Дзмітрый Паліенка знаходзіцца ў карцары.
СК belsat.eu