У Менску плануюць адрамантаваць сем пуцеправодаў


Пасля нядаўняга абвалу мосту на Нямізе ў Менску адрамантуюць сем пуцеправодаў, паведамляе «Минск-Новости» са спасылкай на прадпрыемства «Гардарбуд».

Плануюць адрамантаваць наступныя пуцеправоды:

  • на праспекце Жукава ў раёне станцыі Менск-Сартавальны;
  • на праспекце Жукава над вуліцай Чыгуначнай;
  • на праспекце Жукава над вуліцай Карла Лібкнехта;
  • на вуліцы Маскоўскай са з’ездам на вуліцу Брэст-Літоўскую;
  • паміж вуліцамі Радыяльнай і Запарожскай;
  • на вуліцы Ваўпшасава;
  • на 25-м кіламетры МКАД.

Праектная дакументацыя на рэстаўрацыю гэтых абʼектаў, згодна з ДП «Гардарбуд», альбо ўжо распрацаваная, альбо праца над ёй завяршаецца.

Новы мост над вуліцай Нямігаю плануюць пабудаваць да 10 лютага.

Hавiны
Старшыня Менгарвыканкаму распавёў, як будзе выглядаць новы мост на Нямізе
2022.01.15 14:47

АД, belsat.eu

Стужка навінаў