Сёння, 30 снежня, легендарнай апазіцыйнай актывісте Ніне Багінскай спаўняецца 75 гадоў.
Ніна Багінская бярэ ўдзел у пратэстах з 1988 года, а ў 2020-м зрабілася асабліва вядомаю пасля фразы «Я гуляю!», сказанай амапаўцам, калі тыя не хацелі прапусціць яе з бел-чырвона-белым сцягам. Жанчына стала адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў. Фотагісторыю ўдзелу актывісткі ў падзеях 2020 году можна знайсці тут.
Праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю і крытыку ўладаў Багінскую неаднаразова затрымлівалі і штрафавалі.
Сёлета, нягледзячы на беспрэцэдэнтны дзяржаўны тэрор, Багінская працягвала выходзіць на адзіночныя пікеты з бел-чырвона-белым сцягам.
РР belsat.eu