Пасля санкцыяў супраць Беларусі Еўразвяз павінен разгледзець далейшыя захады супраць Расеі. Да гэтага заклікаў прэзідэнт Еўрапейскага парламента Давід Сасолі, паведамляе нямецкае выданне «t-online».
Старшыня парламента Еўразвязу Давід Сасолі заклікаў да ўзмацнення санкцыяў супраць Расеі на тле крызісу ў Беларусі.
«Мы павінны зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў, але таксама ўсталяваць больш шчыльныя кантакты з насельніцтвам і грамадзянскай супольнасцю і падтрымаць расейскіх дысідэнтаў, няўрадавыя арганізацыі і незалежныя медыі», – сказаў ён дачай.
Сасолі ахарактарызаваў стасункі паміж ЕЗ і Расеяй як «вельмі напружаныя». Гэтак, ён згадаў аб атручэнні і турэмным зняволенні апазіцыянера Аляксея Навальнага і канфлікце на ўсходзе Украіны.
Старшыня парламента таксама заклікаў прыняць далейшыя захады для вызвалення затрыманага блогера Рамана Пратасевіча з-пад варты ў Беларусі. Яго фатаграфія павінна быць «выстаўленая ва ўсіх аэрапортах ЕЗ і ў Еўрапарламенце».
Нагадаем, што 28 траўня Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у расейскі Сочы, дзе правёў трэція з пачатку года перамовы з Уладзімірам Пуціным.
МГ belsat.eu