Прэзідэнт Вучыч: Сербія не расейская губерня


Прэзідэнт Сербіі Александар Вучыч, выступаючы на тэлеканале «TV Pink», заявіў пра тое, што ганарыцца незалежнай палітыкай сваёй краіны і тым, што яна не ўвяла санкцыяў супраць Расеі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Сербіі Александар Вучыч.
Фота: kremlin.ru

«Сербія – свабодная краіна, не расейская губерня, ніколі ёй не была і ніколі не будзе. Але Сербія і не амерыканская калонія і не будзе ёю, не еўрапейская калонія і не будзе ёю. Сербія – самастойная і незалежная краіна, і я ганаруся нашай самастойнай і незалежнай палітыкай», – адзначыў сербскі лідар.

Пры гэтым ён сказаў, што таксама ганарыцца тым, што ўжо цягам года і чатырох месяцаў Сербіі ўдаецца трымацца ўласнай палітыкі і рашэнняў Рады бяспекі, нягледзячы на «самы цяжкі ціск у гісторыі Сербіі». Александар Вучыч падкрэсліў, што Сербія застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая не ўвяла санкцыяў супраць Расеі.

Таксама сербскі прэзідэнт заявіў, што апазіцыйныя палітыкі, якія папракаюць яго тым, што ён мала ездзіць у Расею, не задумваюцца пра наступствы такіх паездак для Сербіі.

Hавiны
Сербія ўвяла санкцыі супраць уладаў Беларусі
2022.05.21 11:06

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў