Байдэн звярнуўся да Кангрэсу па дадатковыя $ 33 млрд для Украіны


Джо Байдэн звярнуўся да Кангрэсу ЗША з запытам даць дадатковыя сродкі для дапамогі Украіне. У запытаную суму, паводле CNN, уваходзіць кошт ваеннай дапамогі і дапамога ў сферы бяспекі, а таксама $ 8,5 млрд эканамічнай дапамогі і $ 3 млрд на гуманітарныя аперацыі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
Фота: John Rucosky / The Tribune-Democrat / AP / picture alliance

Значныя сродкі, запытаныя Байдэнам, будуць скіраваныя на ваенную дапамогу, гаворыцца ў суправаджальным лісце. Урад ЗША плануе накіраваць сродкі на пастаўку Украіне артылерыі, бранятэхнікі, супрацьтанкавых ракетаў і зенітных сістэмаў. Апроч таго, грошы дапамогуць у нарошчванні сілаў Украіны ў галіне кібервайны, пашырэнні абмену звесткамі выведкі. Таксама сродкі плануюць накіраваць на размінаванне ўкраінскай тэрыторыі.

Нагадаем, што Сенат ЗША на пачатку красавіка ўхваліў акт аб ленд-лізе для Украіны. Гэта першы падобны дакумент аб дапамозе з часоў ІІ сусветнай вайны. Законапраект носіць назву «The Ukraine Democracy Defense Lend-Lease Act of 2022» («Акт аб ленд-лізе ў абарону ўкраінскай дэмакратыі»).

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў