Ігар Лосік у гомельскім СІЗА вучыцца маляваць партрэты


Дар’я Лосік, жонка палітвязня Ігара Лосіка паведаміла ў сябе ў інстаграме, што ў сераду 22 снежня была на спатканні з мужам у Гомельскім СІЗА. Ён распавёў, што за кратамі вучыцца маляваць партрэты.

Дар’я заклікае неабыякавых людзей дасылаць Ігару свае фотаздымкі на аркушы паперы фармату А4. У адказ палітвязень прышле партрэт, які намалюе па фота.

Раней Ігар Лосік прыслаў у сям’ю свой партрэт, намаляваны сукамернікам пасля двух тыдняў ягонай галадоўкі пратэсту ў Жодзінскім СІЗА, піша «Радыё Свабода».

Партрэт Ігара Лосіка, намаляваны ягоным сукамернікам.
Фота: Дар’я Лосік/Instagram

Ігару Лосіку прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму па «справе Ціханоўскага»: ч.2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 2 арт. 293 («Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых закалотах»).

Артыкулы
Ігар Лосік 500 дзён за кратамі. Дзве галадоўкі і чатыры месяцы таемнага суду
2021.11.07 11:12

За кратамі палітвязень знаходзіцца ўжо 551 дзень.

Даслаць фота Ігару можна па адрасе: СІЗА-3, 246003, вул.Кніжная, 1А, г. Гомель, Ігару Аляксандравічу Лосіку.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў