Міжнародная федэрацыя хакею (IIHF) пазбавіла Расею права на правядзенне чэмпіянату свету 2023 года.
Раней зборныя Расеі і Беларусі былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў.
Турнір павінен быў адбыцца ў наступным годзе ў Санкт-Пецярбурзе, але Міжнародныя федэрацыя хакею пастанавіла не праводзіць яго ў РФ, зыходзячы з меркаванняў бяспекі гледачоў і ўдзельнікаў.
«Клапоцячыся пра бяспеку і дабрабыт усіх удзельнікаў гульцоў, афіцыйных асобаў, сродкаў масавай інфармацыі і заўзятараў, Рада IIHF пастанавіла адклікаць правы на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2023 года з Расеі, згодна са статутам IIHF», – напісана на сайце федэрацыі.
Пастанову спыніць імпрэзу прынялі на апошнім пасяджэнні рады 26 красавіка ў Цюрыху.
Турнір планавалі правесці ў Санкт-Пецярбурзе з 5 да 21 траўня 2023 года. Пастанову пра новае месца правядзення чэмпіянату прымуць у Фінляндыі праз месяц.
АД belsat.eu