Пінчука, які вяртаўся з Польшчы, затрымалі на мяжы і змясцілі ў ізалятар


Скрыншот з відэа МУС

З затрыманым ужо знялі «пакаяннае відэа», якое ў сябе выклала УУС Берасцейскага аблвыканкаму.

Паводле прэс-рэлізу УУС, 12 студзеня 2022 года 33-гадовы пінчук быў затрыманы пасля перасячэння мяжы, калі ён вяртаўся з Польшчы. Пасля гэтага мужчыну пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Падставаю для затрымання нібыта сталі каментары ў сацсетцы «Вконтакте», зробленыя пінчуком у чэрвені 2021 года. Ведамства сцвярджае, што ў паведамленнях гучалі абразы супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. З гэтай нагоды супраць пінчука завялі крымінальную справу і абвесцілі ў міжнародны вышук.

Дзе гэты спадар цяпер, не вядома.

Hавiны
У Маскве затрымалі і адпусцілі расейца, супраць якога ў Беларусі крымінальная справа за пратэсты
2022.01.23 14:58

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў