ГУБАЗіК затрымаў гомельскага вартаўніка за допісы ў інтэрнэце


Прэс-служба МУС паведамляе пра чарговую крымінальную справу за іншадумства.

Байцы ГУБАЗіКу затрымалі 51-гадовага вартаўніка раённага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання ў Гомлі. Паводле міліцыі, з восені 2019 года мужчына размяшчаў у тэлеграм-чатах допісы, якія нібыта «абражаюць міліцыянтаў, суддзяў і чальцоў выбаркамаў», ды заклікаў размяшчаць іхныя асабістыя звесткі.

Распачатая крымінальная справа за абразу прадстаўнікоў улады і распальванне сацыяльнай варожасці або розні.

Hавiны
Глуханямога рабочага асудзілі на 2 гады калоніі за абразу Лукашэнкі і «заклікі да гвалту»
2021.09.01 14:50
  • Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Цягам года ўва ўсёй краіне былі распачатыя больш за 4690 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. На дзень 22 верасня 671 асоба прызнаныя палітычнымі вязнямі.
  • З лета 2020 года тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, каля 35 000 чалавек былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Згодна з рознымі ацэнкамі, ад 4 да 15 асобаў загінулі ў выніку дзеянняў сілавікоў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы да адказнасці нікога не прыцягнулі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў